Кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта сустрэўся з амбасадарамі краін ЕС
Кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Ўладзімір Макей у пятніцу сустрэўся з кіраўнікамі дыпламатычных прадстаўніцтваў дзяржаваў - сябраў ЕС у нашай краіне, а таксама прадстаўніцтва Еўракамісіі ў Беларусі. Падчас сустрэчы адбыўся абмен думкамі наконт узаемадзеяння ЕС і Беларусі як у эканамічнай, так і сацыяльна-палітычнай сферы. Былі абмеркаваныя перспектывы ўдзелу Беларусі ў праграме Еўрасаюза "Ўсходняе партнёрства", рашэнне па якой было прынятае на саміце ЕС.
Таксама гаворка ішла аб актывізацыі ўзаемадзеяння ў рэалізацыі энергетычных, транспартных і экалагічных праектаў, вырашэнні агульных мытных праблемаў, барацьбе з нелегальнай міграцыяй, паведамляе БЕЛТА.