Кіраўнік Беларусі не паедзе ў Маскву на скачкі

Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка не прыедзе ў Маскву на скачкі на прыз расійскага прэзідэнта, на якія традыцыйна запрашаюцца кіраўнікі ўсіх краін СНД. Пра гэта паведаміў часовы павераны ў справах Беларусі ў расійскай сталіцы Алег Іваноў.
Паводле яго слоў, Лукашэнка "ў такім мерапремстве, як скачкі, свой удзел не плануе, таму яго прыезд у Маскву не чакаецца". Іваноў таксама адзначыў, што ў кіраўнікоў Беларусі і Расіі "яшчэ будзе магчымасць пагаварыць і на фармальным, і на нефармальным узроўні". Ён нагадаў пра нефармальны саміт Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бяспецы, які мусіць прайсці ў Кыргызстане ў канцы месяца, інфармуе "Интерфакс".

Як паведамляе МЗС Украіны, не паедзе на маскоўскія скачкі і ўкраінскі прэзідэнт Віктар Юшчанка.