Кіраўнік Беларускай праваслаўнай царквы мітрапаліт Філарэт наведае Грузію
Чатырохдзённы візіт у Грузію здзейсніць кіраўнік Беларускай праваслаўнай царквы мітрапаліт Філарэт. Як паведамілі агенцтву "Интерфакс-Запад" у Беларускім Экзархаце, ён прыме ўдзел ва ўрачыстасцях з нагоды 33-х угодкаў інтранізацыі Каталікоса-Патрыярха ўсёй Грузіі Іліі. Святкаванні будуць праходзіць у Тбілісі 25 снежня.