Кіраўнік Брэстчыны хоча бачыць сеткавыя крамы лаяльнымі
З такой заявай выступіў старшыня Брэсцкага аблвыканкама Канстанцін Сумар.
Па яго словах, якія перадае БЕЛТА, адной з умоваў для адкрыцця буйных сеткавых крам у рэгіёнах павінны быць праграмы лаяльнасці да сацыяльна неабароненага насельніцтва.
Таксама чыноўнік адлзначыў, што доля айчынных тавараў у гандлі склала 77,5% — гэта на 4% менш, чым у 2010 годзе. Найбольш знізіўся продаж тавараў айчынных вытворцаў у буйных гарадах рэгіёна — Брэсце, Баранавічах, Пінску, Бярозе, а таксама Кобрынскім і Пружанскім раёнах.
Фота — brest-stroit.blogspot.com