Кіраўнік мінскага спецназу Юры Падабед сышоў у адстаўку
Днямі мінскаму Палку міліцыі спецыяльнага прызначэння быў прадстаўлены новы камандзір – Караеў Юры Хаджымуратавіч.
Палкоўнік Юры Падабед сышоў у адстаўку, інфармуе “Беларускі партызан”. Паведамляецца, што пасля адстаўкі Падабеду прапанавалі іншую пасаду ў ГУУС Мінгарвыканкама, але ён адмовіўся, і ў 46 гадоў вырашыў сысці на пенсію.
Па словах самога Падабеда, сысці ён вырашыў сам. Дзе будзе працаваць — не ведае. Пакуль Падабед знаходзіцца ў шпіталі МУС.
Новы камандзір спецназа па нацыянальнасці асяцін. Яму прыкладна 42 гады. Да нядаўняга часу Караеў быў камандзірам міліцэйскай брыгады ў Гомелі.