Кіраўнік МЗС Літвы выказаў падтрымку ЕГУ

Кіраўнік МЗС Літвы Аўдронюс Ажубаліс прывітаў гатоўнасць ЕГУ прымаць усіх студэнтаў з Беларусі, каму пагражае выключэнне з палітычных матываў. Сёння на сустрэчы з рэктарам Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта Анатолем Міхайлавым міністр падкрэсліў, што пасля выбараў ён асабіста звярнуўся да Вярхоўнага прадстаўніка Еўрасаюза па замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан і адказным камісарам Еўракамісіі з просьбай працягнуць прадстаўленне дапамогі ўніверсітэту. Пры гэтым было пацверджанае і абавязальніцтва Літвы падтрымліваць ЕГУ.

Паводле Ажубаліса, ключавая перавага гэтага ўніверсітэта — магчымасць атрымаць адукацыю без ідэалагічных абмежаванняў, даць студэнтам не толькі навуковыя веды, але і развіваць іх як будучых лідэраў дэмакратычнай Беларусі, перадае DELFI.