Кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў наведае Беларусь
Ён прыляціць у Мінск у аўторак, 18 лістапада.
Расійскі міністр замежных спраў Сяргей Лаўроў 18 лістапада наведае Беларусь. Ён прыме ўдзел у 11-м сумесным пасяджэнні калегіі міністэрстваў замежных спраў Беларусі і Расіі.
Як паведамляе БелаПАН са спасылкай на прэс-сакратара МЗС Беларусі Дзмітрыя Мірончыка, на пасяджэнні плануецца абмеркаваць прасоўванне на міжнароднай арэне сумесных ініцыятыў Беларусі і Расіі, прысвечаных 70-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Акрамя таго, дыпламаты абмяркуюць узаемадзеянне ў рамках АБСЕ, развіццё адносін з Еўрасаюзам, кантроль над узбраеннямі ў свеце на сучасным этапе.
Кіраўніка МЗС дзвюх краін плануюць падпісаць план кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў Беларусі і Расіі на 2015 год.
Фота — АР