Кіраўнікі Еўрапарламента звярнуліся да беларускіх уладаў
Некалькі груп Еўрапарламента выступілі з заявай па беларускіх выбарах. Кіраўнікі Дэлегацыі Еўрапарламента ў Парламенцкай асамблеі Еўранест Крысцін Вігенін, Дэлегацыі Еўрапарламента па адносінах з Беларуссю Яцэк Пратасевіч і Падкамітэта Еўрапарламента па правах чалавека Хайдзі Хаўтала выступілі з супольнай заявай па выбарах у Беларусі.
У ёй яны падтрымалі папярэднія высновы назіральнай місіі БДІПЧ/АБСЕ і рашуча асудзілі ўжыванне гвалту ў адносінах да лідараў апазіцыі, журналістаў, праваабаронцаў і мірных дэманстрантаў.
Прадстаўнікі Еўрапарламента заклікалі да неадкладнага вызвалення затрыманых, расследавання ўсіх абставінаў празмернага ўжывання сілы з боку міліцыі і спецыяльных служб, прыцягненню да адказнасці вінаватых у парушэнні правоў чалавека.
У заяве таксама змешчаны заклік да ўладаў Беларусі "ўзнавіць нацыянальную грамадскую дыскусію наконт будучыні краіны і паслядоўнага плану рэформ".