Кіраўнікі МЗС Літвы і Італіі абмеркавалі адносіны ЕС і Беларусі
Кіраўнікі міністэрстваў замежных справаў Літвы і Італіі Вігаўдас Ушацкас і Франка Фраціні абмеркавалі адносіны Еўрасаюза з краінамі-суседзямі — Беларуссю і Расіяй. Як паведамляе БелаПАН, такая гутарка адбылася падчас сустрэчы 7 верасня ў Вільні. У прыватнасці, Ушацкас і Фраціні абмеркавалі перспектывы развіцця дыялогу паміж Літвой і Італіяй і актывізацыю эканамічнага супрацоўніцтва. Міністры дамовіліся праводзіць рэгулярныя двухбаковыя палітычныя кансультацыі па найважнейшых пытаннях ЕС і асноўных праблемах міжнароднай палітыкі.
Кіраўнікі МЗС Літвы і Італіі абмеркавалі пэўныя праекты, якія плануецца ажыццяўляць на аснове двухбаковых адносін. Па словах Ушацкаса, для Літвы вельмі важны досвед Італіі ў іншых рэгіёнах Еўропы, асабліва ў рамках падрыхтоўкі да старшынёўства Вільні ў АБСЕ у 2011 годзе і ў ЕС у 2013 годзе.