Кіраўніком Ордэна езуітаў абраны 71-гадовы іспанскі святар
У Рыме абралі новага кіраўніка Ордэна езуітаў. Ім стаў 71-гадовы іспанскі святар Адольфа Нікалас. Ён – 29-ы па ліку кіраўнік Ордэна. У абранні ўдзельнічала 217 святароў-езуітаў, якія з’ехаліся з усяго свету. Папа Рымскі Бенедыкт XVI адразу зацвердзіў гэтае рашэнне.
Нагадаем, Езуіцкі ордэн – гэта рэлігійны ордэн Рыма-каталіцкай Царквы, які знаходзіцца ў наўпроставым падпарадкаванні ў Папы Рымскага. Ён быў заснаваны ў 1534 годзе Ігнатам Лаёлай і набыў даволі драматычную рэпутацыю праз зацятае змаганне “агнём і крыжам” з іншадумцамі і чараўнікамі.
Распушчаны напрыканцы XVIII стагоддзя і адноўлены ў пачатку XIX стагоддзя Ордэн езуітаў здолеў змяніць свой імідж. Сёння езуіты вядуць працу ў 112 краінах свету, актыўна займаюцца навукай і асветай, місіянерствам, паведамляе УНІАН.
Адзначым, што ў часы Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай двух народаў Ордэн езуітаў актыўна дзейнічаў і на тэрыторыі Беларусі.