Кіраваць беларускім футболам будзе віцэ-прэм'ер Румас
1 красавіка скончыўся тэрмін падачы заявак кандыдатаў на пасаду старшыні Асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола".
Выбары новага кіраўніка адбудуцца 22 красавіка.
Аднак выбіраць давядзецца з адной кандыдатуры — адзіным прэтэндэнтам на вышэйшую пасаду ў футбольнай гаспадарцы краіны стаў віцэ-прэм'ер урада Сяргей Румас.
Як перадае "Прэсбол", 41-гадовы Румас быў вылучаны Мінскай гарадской федэрацыяй футбола. Ад 2003 года АБФФ узначальвае Генадзь Нявыглас, які прыняў рашэнне пакінуць сваю пасаду.