Кіргізія прапануе Беларусі паліва для АЭС
Кіргізія чакае, што Беларусь выкажа цікавасць да распрацовак уранавых радовішчаў і карысных выкапняў на тэрыторыі краіны. Як паведамляе "Інтэрфакс", пра гэта заявіла на прэс-канферэнцыі ў Мінску Надзвычайны і паўнамоцны амбасадар Кіргізіі ў Беларусі Ішанкуль Балджурава. На думку спадарыні амбасадара, пры магчымых праблемах з нафтай і газам, усе краіны будуць імкнуцца шукаць альтэрнатыўныя крыніцы энергіі. У Кіргізіі ёсць радовішчы ўрана, некаторыя з іх цяпер закансерваваныя. Калі Беларусь выкажа да гэтых радовішчаў цікавасць, можна прыступіць да іх распрацоўкі, сказала Ішанкуль Балджурава.