Кірмаш на аршанскіх "Дажынках" расцягнецца на пяць кіламетраў

На ўдзел у гандлі падчас сёлетніх "Дажынак" падалі заяўкі гандлёвыя прадпрыемствы Віцебска і вобласці, Мінску і вобласці, Магілёва і вобласці, а таксама канцэрны "Мінпрам", "Беллегпрам", "Белдзяржхарчпрам", "Мастпрам", шэраг арганізацый з іншых абласцей і канцэрнаў.  У план па падрыхтоўцы да "Дажынак-2008" па Оршы ўключаныя 132 аб'екты гандлю і грамадскага харчавання і 33 прадпрыемствы бытавога абслугоўвання. На гэты момант горад заклапочаны пытаннем, як "прывязаць" шматлікія аб'екты гандлю да пэўных месцаў размяшчэння і падлучыць іх да вадаправоднай і каналізацыйнай сетак, адзначае сайт "Народныя навіны Віцебска".