Кіроўца "Фальксвагена" перакуліў "ЗіЛ" з пяцю тонамі вады
Цяжкае дарожна-транспартнае здарэнне адбылося недалёка ад Баранавічаў. У выніку яго тры чалавекі загінулі і адзін апынуўся з цяжкімі цялеснымі пашкоджаннямі ў шпіталі. Трагедыя адбылася ў 19.50 на рамантаваным кавалку дарогі. 28-гадовы жыхар Баранавічаў не выбраў бяспечную дыстанцыю пры руху і ўрэзаўся ў "ЗіЛ", што ішоў перад яго "Фальксвагенам". Удар быў такой сілы, што "ЗіЛ", у якім на момант здарэння было ў цыстэрне 5 т вады, перакуліўся дагары коламі.
Няцяжка здагадацца, што адбылося з легкавіком. Кіроўца і яго родны брат (1983 г.нар.) загінулі на месцы. Загнінула і адна з маладых пасажырак, а другую даставілі ў шпіталь.
Іван Юрашчык, Еўрарадыё, Баранавічы