Кіроўца вучэбнага аўтамабіля заехаў у кювет і знік
Аварыя адбылася сёння ўдзень непадалёк ад вёскі Новая Мыш Баранавіцкага раёна.
Як паведамілі intex-press у ДАІ Баранавіцкага ГАУС, мяркуецца, што кіроўца легкавога вучэбнага аўто не справіўся з кіраваннем і з'ехаў у кювет. Пашкоджаную машыну, якая зарэгістраваная ў Мінску, ён кінуў на месцы здарэння.
Асоба "вучня" вызначаецца, аўтамабіль змешчаны на штрафстаянку.