Кіроўца, які пратараніў сем машын, не стаяў на псіхіятрычным уліку
57-гадовы мужчына, прыватны прадпрымальнік, які на аўтамабілі пратараніў сем машын на Мінскай кальцавой аўтадарозе, мае 25 гадоў вадзіцельскага стажу і не стаяў на псіхіятрычным уліку. Пра гэта паведамляе сталічнае ДАІ.
Нагадаем, пасля чарговага тарана аўтамабіль парушальніка перавярнуўся і кіроўца быў затрыманы. Ён патлумачыў свае дзеянні "галасамі", якія ён чуў і якія "загадвалі тараніць аўтамабілі". мужчына быў адпраўлены на абследаванне ў псіхіятрычную бальніцу, паведамляе "Интерфакс".