Кіроўцам аўто дазволяць ездзіць у грамадскім траспарце бясплатна
Праўда, разлічаная такая акцыя толькі на адзін дзень - 22 верасня. У гэты дзень адзначаецца Міжнародны дзень без аўтамабіля. З ініцыятывай такой акцыі да аблвыканкамаў і Мінгарвыканкаму звярнулася Мінпрыроды, піша "Народная газета". Калі прапанову ўхваляць, кожны ўладальнік пасведчання кіроўцы ў дзень акцыі зможа карыстацца ім у грамадскім транспарце як праязным квітком.
Па словах спецыялістаў, транспартныя арганізацыі не панясуць вялікіх страт ад такой акцыі. Штогод у Міжнародны дзень без аўтамабіля тысячы беларусаў ставяць свае аўто на прыкол. Дарэчы, кіраўнікам арганізацый і ўстановаў рэкамендавана заахвочваць такіх работнікаў.