KISS пакінулі адбіткі на Мюнхенскай Алеі Зорак
Ветэраны рок-музыкі KISS, якія 9 траўня пачалі свой новы еўрапейскі тур, пакінулі свае сляды на Алімпійскай Алеі Зорак у Мюнхене. 11 траўня злепкі далоняў музыкаў папоўнілі сабою калекцыю «зорных»
адбіткаў ў цэменце на Алеі вядомых персанажаў спорту і шоў-бізнэсу.
У адрозненне ад падобнага роду Алей, самай вядомай з якіх з'яўляецца Галівудская, мюнхенская «прымае» толькі тых спартоўцаў і музыкаў, якія здолелі заваяваць мясцовы Алімпійскі стадыён – ці то сваімі рэкордамі, ці то захапляльнымі выступамі.
KISS неаднаразова выступалі на Stadium Olympico і нязменна збіралі грандыёзныя натоўпы народу.
Нагадаю, што падчас свайго цяперашняга турнэ па Еўропе, якое працягнецца да канца чэрвеня, KISS адыграюць каля 30 канцэртаў у 19 краінах свету – у тым ліку, у Расіі, Латвіі і Балгарыі, дзе дагэтуль не разу яшчэ не выступалі.
Маскоўскі канцэрт легендарнага гурта адбудзецца 24 траўня ў спарткомплексе «Алімпійскі» у Маскве, піцерскі выступ пройдзе 26 траўня ў «Лядовым» палацы.
Фота: www.ultimathule.nor.pl