Kiss запішуць першы альбом з 1998 года

У 2009 годзе Kiss плануюць запісаць новы студыйны альбом, першы пасля 1998 года, калі ў свет выйшаў "Psycho Circus", паведамляе Billboard. Прадзюсарам выступіць гітарыст Пол Стэнлі (Paul Stanley). У запісу возьмуць удзел Пол Стэнлі, басіст Джын Сіманс (Gene Simmons), сола-гітарыст Томі Тайлер (Tommy Thayer) і бубнач Эрык Сінгер (Eric Singer).

Пакуль невядома, як каманда будзе распаўсюджваць будучы альбом. Раней басіст Джын Сіманс выказаў песімізм адносна ўсёй задумы, адзначыўшы, што ў індустрыі гукапісу пануе поўная блытаніна і прымусіць людзей плаціць за альбом, калі яны могуць спампаваць яго бясплатна, фактычна немагчыма.

Акрамя таго, у 2009 годзе Kiss плануюць працягнуць свой юбілейны канцэртны тур, прымеркаваны да 35-годдзя гурта. У 2008 годзе Kiss ужо далі серыю канцэртаў у Еўропе, у наступным годзе яны маюць намер адправіцца на гастролі ў ЗША і Канаду.

Фота: www.musicpress.ru