Кіт Рычардс – новы «твар» рэкламнай кампаніі Louis Vuitton
На серыі фотаздымкаў,
зробленых знакамітым фатографам Эні Лейбавіц, Кіт намаляваны, калі ён у гатэлі
грае на гітары. Пад здымкам – выраз:
«Some Journeys Cannot Be Put Into Words. New York. 3 am. Blues in C». («Некаторыя падарожжы не перадасі словамі.
Нью-Ёрк. 3-я гадзіна раніцы.
Блюз у до-мажоры»). Па сюжэце Кіт Рычардс рэкламуе багаж і дарожныя аксэсуары. На яго
маршчыністым твары лёгка прачытваецца «працэс адкрыцця сябе» і дослед
«асабістых падарожжаў».
Антуан Арно з аддзела дэпартамента па сувязях з грамадскасцю Louis Vuitton заявіў: «Кіта Рычардса не трэба рэкламаваць. Ён вядомы ўсяму свету і з'яўляецца натхненнем для мільёнаў, і мы вельмі ўсцешаныя тым фактам, што ён – пасля Міхаіла Гарбачова, Катрын Дэнёў, Штэфі Граф і Андрэ Агасі – пагадзіўся супрацоўнічаць з намі. Кіт упершыню пагадзіўся зняцца ў рэкламе, і мы не думаем, што знайшлі б чалавека, здольнага ўвасобіць асабістае эмацыйнае падарожжа лепш, чым містэр Рычардс».
Рэклама з'явіцца на экранах усяго свету ў красавіку.
Фота: www.rollingstone.com