Кіт Рычардс плануе стварыць гітарны музей

Адзін з удзельнікаў Rolling Stones Кіт Рычардс падумвае над тым, каб стварыць гітарны музей, экспазіцыю якога складзе калекцыя музычных інструментаў. Па прызнанні 64-гадовага рокера, у яго назапасілася каля 3 тысяч гітар, з якіх ён стала выкарыстае ўсяго толькі каля дзясятка.

«У мяне занадта шмат гітар, - уздыхае музыка. – Не маю ўяўлення, што з імі рабіць – у мяне ж усяго дзве рукі. На канцэртах і ў запісах я выкарыстоўваю каля дзясятка, а астатнія прастойваюць. Гэта няправільна, таму што гітара патрабуе ўвагі – на ёй трэба граць! У мяне ёсць думка стварыць гітарны музей – няхай людзі хоць паглядзяць на іх. А магчыма, я нават дазволю наведвальнікам пайграць на іх».

Таксама Кіт Рычардс мяркуе скараціць сваю шырокую калекцыю шляхам раздорвання некаторых інструментаў.

«Нейкая частка маіх гітар была атрыманая ў падарунак, - гаворыць музыка. – Так што я працягну традыцыю. Успамінаючы некаторыя падарункі, я думаю – ну чым я мог заслужыць іх? Я, пэўна, самы ўдачлівы заср*нец ва ўсім свеце!».

Рычардс ужо паспеў пацвердзіць свой намер, падарыўшы нядаўна адну са сваіх гітар знакамітаму Бадзі Гаю, які ўзяў удзел у здымках канцэртнага фільма «Ролінгаў» «Shine A Light».

«Такім чынам я вырашыў аддзячыць Бадзі Гаю за тое, што ён натхніў мяне на заняцце музыкай, - прызнаецца Рычардс. – Ён і Мадзі Уотэрс – у свой час гэтыя хлопцы моцна паўплывалі на нас».

Дарэчы, можна прапанаваць гітарысту значна прасцейшы і хуткі спосаб развітання са сваёй калекцыяй – можна проста падарыць яе якому-небудзь панк-гурту.

Фота: www.ananova.com