Кітай можа выдаць Беларусі 15 млрд долараў крэдыту
Пра тое, што Кітай разглядае такую магчымасць, паведаміў старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Зянон Ломаць. Як нагадвае БЕЛТА, ён жа з'яўляецца сустаршынём беларуска-кітайскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве. Сустрэча з афіцыйнай дэлегацыяй Пекіна на чале з мэрам Го Цзіньлунам адбылася ў Мінгарвыканкаме. Як адзначыў сп.Ломаць, Кітай можа выдаць крэдыт у 15 млрд долараў, у тым ліку 1 млрд долараў — на ільготных умовах.
Па словах Ломаця, на разглядзе ва ўрадзе Беларусі знаходзіцца больш за 100 інвестпраектаў. І у кітайскіх бізнэсмэнаў ёсць магчымасць паўдзельнічаць у іх. Ломаць заклікаў кітайскіх бізнэсоўцаў укладаць сродкі не толькі ў развіццё беларускай сталіцы, але і рэгіёнаў.