Кітайцы будуць вучыцца ў беларускіх прафтэхвучэльнях
Рабочым прафесіям у беларускіх прафтэхвучэльнях будуць навучацца грамадзяне Кітая. Пра гэта ў інтэрв'ю прадстаўнікам цэнтральных кітайскіх СМІ заявіў Аляксандр Лукашэнка.
Паводле слоў кіраўніка нашай дзяржавы, ініцыятыва сыходзіла з боку кітайскіх уладаў.
У беларускіх ВНУ на сённяшні дзень навучаецца каля 2 тысяч кітайскіх студэнтаў. Лукашэнка лічыць, што іх магло б быць і болей, але пакуль не хапае месцаў у інтэрнатах. У той жа час, каля сотні беларускіх студэнтаў вучацца ў Кітаі, паведамляе БЕЛТА.
Нагадаю, сёння пачаўся трохдзённы візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Кітай.