Кітайцы могуць забараніць Б'ёрк уезд у краіну
Кітайскія ўлады збіраюцца разгледзець пытанне аб увядзенні больш жорсткіх правілаў для замежных рок- і поп-выканаўцаў.
Падставай для гэтага стаў нядаўні інцыдэнт на канцэрце Б'ёрк у Шанхаі.
Нагадаю, што спявачка падчас выканання песні «Declare Independence» пачала скандаваць «Тыбет! Тыбет!», чым выклікала замяшанне сярод кітайскіх меламанаў, бо ў краіне тэма незалежнасці Тыбета з'яўляецца табу.
Міністр культуры Паднябеснай назваў паводзіны спявачкі «парушэннем кітайскіх законаў і абразай для пачуццяў кітайцаў».
Таксама ён паабяцаў «узмацніць кантроль над замежнымі артыстамі, якія выступаюць у Кітаі, для таго каб прадухіліць падобныя выпадкі ў будучым».
Адначасова кітайцы акцэнтуюць увагу на тым, што «ні адна краіна свету не прызнае Тыбет незалежнай краінай».
Акрамя таго, улады абяцаюць, што забароняць Б'ёрк уезд у краіну, калі яна будзе працягваць рабіць падобныя заявы на сваіх канцэртах.
Сама Б'ёрк ужо адрэагавала на выказванні міністра культуры Кітая, распаўсюдзіўшы адваротную заяву:
«Я жадаю звярнуць вашу ўвагу на тое, што я не палітык, а музыка, і таму я лічу сваім абавязкам выказваць увесь спектр эмоцый, уласцівых людзям. Калі я пісала гэтую песню, я мела на ўвазе свае асабістыя перажыванні. Але пасля гэтыя словы набылі больш шырокае значэнне, і тое, што зараз яны дапамагаюць паняволеным народам змагацца за незалежнасць, прыносіць мне значна большае задавальненне. Я шчыра жадаю ўсім паняволеным народам перамогі ў іх змаганні за незалежнасць».
У той жа час арганізатары сербскага фэсту EXIT, якія выключылі Б'ёрк са складу ўдзельнікаў пасля яе выказванняў за незалежнасць Косава, перагледзелі сваю пазіцыю і заяўляюць, што дзверы фэсту для яе адчыненыя.
Фота: www.smh.com.au