Кітайцы не пусцілі Рыбака ў краіну, каб адпомсціць за Нобеля

Паказ оперы "Some sunny night" у Пекіне з Аляксандрам Рыбаком ў галоўнай ролі адмяняецца. Такім чынам кітайскія улады працягваюць дэмарш, выкліканы прысуджэннем ў Осла Нобелеўскай прэміі міру праваабаронцу Лю Сяабо.  Нарвежскі кампазітар Томас Стангхеле распавёў, што атрымаў ад міністэрства культуры Кітая афіцыйнае апавяшчэнне аб непажаданасці прыезду ў краіну Аляксандра Рыбака. Першая пастаноўка опернага спектакля "Some sunny night" павінна была адбыцца ў пекінскай оперы 1 лістапада, адзначае "Русский портал".