Кітайцы разбудуюць Беларусь?
Кітайскія будаўнічыя фірмы 26 ліпеня атрымалі ад беларускіх уладаў прывілеі, паведамляе польскі партал tvn24.pl. Цяпер яны могуць заключаць дамовы на будаўніцтва энэргетычных аб’ектаў без правядзення тэндэраў. Вялікія аб’екты нельга збудаваць без вялікіх капіталаўкладанняў, а кітайцы атрымліваюць добрыя крэдыты ад сваіх банкаў. Таму Аляксандр Лукашэнка іх і запрашае.
Цягам наступных 5 гадоў Беларусь плануе збудаваць 161 аб’ект малой энергетыкі. Колькі з іх рэалізуюць пры дапамозе кітайскіх інвестыцый, улады не паведамляюць.
Звычайна кітайцы працуюць у Беларусі паводле прынцыпу "ўсё сваё". То бок кітайскія банкі даюць крэдыты кітайскім падрадчыкам ды сваім жа вытворцам абсталявання і машын. Працоўная сіла і ўвесь матэрыял на аб’екце таксама кітайскія. Аднак беларускаму кіраўніку такі падыход не падабаецца. Ён прапануе 95% неабходнага абсталявання вырабляць у Беларусі, а імпартаваць толькі 5%, цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі партал tvn24.pl. Але як сцвярджаюць эксперты, кітайскаму боку гэта нявыгадна.
Тым не менш, без кітайскіх інвестыцый разбудаваць беларускую энэргетычную інфраструктуру немагчыма – у бюджэце на гэта няма грошай. У чэрвені ўжо адбыліся беларуска-кітайскія перамовы пра крэдыт Мінску ў 15 мільярдаў долараў. Пазыка пойдзе пераважна на энэргетычныя праекты і будаўніцтва інфраструктуры, нагадвае партал tvn24.pl. Кітайцы згодныя інвеставаць у больш як 100 праектаў такога кшталту.