Кітайцы сталі лепшымі сябрамі Расіі, летась імі былі беларусы
Самай прыязнай краінай расіяне лічаць Кітай, а галоўнымі верагоднымі праціўнікамі называюць ЗША, Грузію і Украіну. Летась па выніках падобнага апытання Кітай знаходзіўся на другім месцы сярод патэнцыйных праціўнікаў Расіі. Такія вынікі апытання агучыў расійскі ВЦИОМ, які адзначыў, што каля паловы рэспандэнтаў не змаглі адказаць на абодва пытанні.
За Кітаем прыязнымі краінамі расіяне назвалі Нямеччыну і Беларусь, якія набралі па 12% (у Кітая 21%). Летась Беларусь з 19% была лідэрам у гэтым рэйтынгу. У апытанні бралі ўдзел 1600 чалавек ў 46 рэгіёнах Расіі.
MIGnews.com.ua