Кітайскі юань можна набыць на беларускай біржы
Беларуская валютна-фондавая біржа па просьбе Нацбанка са студзеня ўключыла ў пералік гандляваных валют кітайскі юань. У 2010 годзе Нацбанк Беларусі штодня ўсталёўваў курс беларускага рубля да кітайскага юаня на падставе таргоў на міжбанкаўскім рынку, паведамляе АФН.