Кітайскі юань уключаны ў склад рэзервовых валют Нацбанка Беларусі
Рэзервовай валютай Нацбанка Беларусі стаў кітайскі юань. Уключэнне актываў у кітайскіх юанях у разлік паказчыка міжнародных
рэзервовых актываў Беларусі ў нацыянальным вызначэнні абумоўлена як
тэмпамі росту кітайскай эканомікі і павелічэннем удзельнай вагі ў
структуры сусветнага гандлю, так і значным пашырэннем двухбаковых
эканамічных узаемаадносінаў паміж Беларуссю і Кітаем.
У прэс-службе Нацбанка адзначаюць, што ў бліжэйшай будучыні чакаецца значны рост таваразвароту паміж Беларуссю і Кітаем. Па выніках сямі месяцаў 2007 года ён склаў ужо 692 мільёна долараў, што на 80% больш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.
БелаПАН