Кітайскія дзялкі замест бараніны прадавалі пацукоў і ліс
У выніку грандыёзнага скандалу былі арыштаваныя 904 чалавекі.
Ад сёлетняга студзеня ў Кітаі было раскрыта 328 выпадкаў продажу няякаснага мяса, канфіскавана 20 тысяч тон такой прадукцыі. Акрамя таго, што гандляры прадавалі "фальшывую" бараніну, яны для павелічэння вагі ўводзілі ў мяса ваду.
Раней у Кітаі былі адзначаны праблемы з малочнымі прадуктамі. Як перадае РБК, у малочныя прадукты часта дадаваўся крухмал, перапрацаваныя побытавыя адкіды і раслінны алей.
Фота — nevsedoma.com.ua