Кітайскія камуністы выступаюць супраць геданізму
Сябра палітбюро кампартыі Кітаю Ван Цішань настойліва рэкамендуе аднапартыйцам жыць сціпла.
Ён просіць сябраў кампартыі зацугляць геданізм, які, паводле яго словаў, заразіў кітайскае грамадства. Ван Цішань адзначае, што камуністы павінны супрацьстаяць дэкадэнцкаму ладу жыцця, які распаўсюдзіўся ў апошнія гады.
Эканамічныя рэформы прынеслі некалі беднаму Кітаю дабрабыт.
Як перадае ВВС, кітайскія лідары падтрымлівалі спажыванне, каб стымуляваць эканамічны рост, але цяпер, здаецца, занепакоіліся тым, што марнатраўства мяняе краіну да горшага.