"Клан Сапрана" выйдзе на вялікі экран

Серыял "Клан Сапрана", паказ якога скончыўся летам 2007 году, можа з'явіцца ў выглядзе паўнаметражнага фільма.  Паводле паведамлення Slashfilm, канал НВО ужо нібыта пачаў здымкі карціны пра італа-амерыканскіх гангстэраў з Нью-Джэрсі, а таму яго прадстаўнікі патэлефанавалі ўжо ў стрыптыз-бар Satin Dolls з просьбай не змяняць у ім тыя элементы дэкору, якія раней з'яўляліся ў серыяле.

Нагадаю, што правы на "Клан Сапрана", які атрымаў некалькі прэмій "Эмі", у ЗША належаць кабельнаму тэлеканалу HBO.

Агулам было знята і паказана шэсць сезонаў. У цэнтры сюжэту серыяла спроба Тоні Сапрана, боса сям'і, захаваць баланс паміж сваёй крымінальнай дзейнасцю і асабістым жыццём.

Фота: blogs.guardian.co.uk