Класкоўскі: З датай інаўгурацыі будуць цямніць да апошняга
Рыхтаванне да інаўгурацыі вядзецца, але канчатковую дату яе правядзення пакуль не зацвердзілі, паведамляе belsat.eu
Палітолаг Валер Карбалевіч кажа, што пытанне, чаму ўлады ўтойваюць дату інаўгурацыі, – хутчэй для псіхалагічных, а не паліталагічных даследаванняў. І тое, што хаваюць дату, і тое, з якою паспешлівасцю Лукашэнка змяніў урад, і працяг рэпрэсіяў супраць грамадзянскай супольнасці – усе гэтыя факты сведчаць пра няўпэўненасць ўлады ва ўласнай перамозе, мяркуе Валер Карбалевіч. "Лукашэнку могуць палохаць і магчымыя акцыі пратэсту ў гэты дзень, хаця чаго палохацца – апазіцыя амаль цалкам знішчаная", – указвае эксперт.
Палітолаг Аляксандр Класкоўскі зазначае, што беларускі рэжым ніколі не вызначаўся адкрытасцю, а ў гэтым выпадку і антураж правядзення імпрэзы зусім не святочны. "Падзеі Плошчы, кепскія адносіны з Еўропай і Расеяй, адсутнасць віншаванняў з нагоды выбрання на прэзідэнцкую пасаду ад рэспектабельных палітычных лідараў – усё гэта не дадае вясёлкавых фарбаў мерапрыемству. Таму ўлады з датай яго правядзення будуць цямніць да апошняга", – упэўнены Аляксандр Класкоўскі.