Клаўс Зіберт збіраецца працягнуць працу са зборнай Беларусі па біятлоне
Клаўс Зіберт збіраецца працягнуць працу са зборнай Беларусі па біятлоне, паведамляе "Спорт Беларусь". Нямецкі спецыяліст хоча падоўжыць кантракт са зборнай Беларусі на чатыры гады. Па словах Зіберта, яму ўжо зрабілі адпаведную прапанову, і яму падабаецца гэтая праца. На цяперашні момант Зіберт з'яўляецца трэнерам зборнай па стральбе, але, магчыма, стане і галоўным трэнерам каманды.
Нагадаем, што на Алімпіядзе ў Ванкуверы беларускія біятланісты заваявалі два медалі: срэбраны - Сяргей Новікаў і бронзавы - Дар'я Домрачава.
Нагадаем, што на Алімпіядзе ў Ванкуверы беларускія біятланісты заваявалі два медалі: срэбраны - Сяргей Новікаў і бронзавы - Дар'я Домрачава.