Klaxons працуе ў студыі над другім альбомам
Паводле паведамлення штотыднёвіка NME, прадзюсарам новай кружэлкі выступае Джэймс Форд, удзельнік брыстальскага дуэту Simian Mobile Disco, які летась працаваў над запісам альбому «Favourite Worst Nightmare» гурта Arctic Monkeys. Прадзюсар прызнаўся, што «хлопцы ўвесь час імкнуцца рухацца наперад і
не стаяць на месцы. Так што новы альбом наўрад ці будзе моцна падобны
на папярэдні».
Форд дадаў, што кружэлка атрымліваецца «вельмі меладычнай і сапраўды захапляльнай». Нагадаем, што гурт Klaxons быў сфармаваны ў Лондане ў 2005 годзе.
Дэбютны (і пакуль адзіны) альбом «Myths Of The Near Future» выйшаў у студзені мінулага году і дабраўся да 2-га месца ў хіт-парадзе Вялікабрытаніі, а таксама атрымаў прэстыжную Mercury Music Prize.
Фота: www.dailymail.co.uk