Клейстарс разграміла Азаранку на турніры ў Маямі
Вікторыя Азаранка разгромна прайграла бельгійцы Кім Клейстарс у 1/8 фінала на турніры ў Маямі. На высвятленне адносінаў тэнісісткам спатрэбілася толькі два сэты. І толькі ў першым сэце беларуска здолела хаця б нешта супрацьпаставіць сваёй суперніцы. Але Клейстарс хутка падабрала ключыкі да гульні Азаранкі, піша сайт "Чемпонат.Ру". Вынік сустрэчы — 6:4, 6:0 на карысць бельгійкі.
У чвэрцьфінале Кім Клейстарс згуляе з Самантай Стосур.
У чвэрцьфінале Кім Клейстарс згуляе з Самантай Стосур.