Клічко хоча біцца з Валуевым у Беларусі

Бой Віталя Клічко з Мікалаем Валуевым можа адбыцца ў Беларусі. Такую прапанову расійскаму волату зрабіў украінскі баксёр, паведамляе ўкраінскае інтэрнэт-выданне "Сегодня". Беларусь у якасці магчымага месца бою Клічко прапанаваў з той прычыны, што сімпатыі нашай публікі будуць падзеленыя напалам. Пры гэтым Клічко дадаў, што акрамя постсавецкай прасторы бою паміж Клічко і Валуевым чакаюць таксама ў Нямеччыне.

Галоўнай перашкодай для матчу пакуль застаецца пытанне ганарару. Клічко прапаноўвае Валуеву ганарар у $1,5 млн, расіянін жадае $2,5 млн, як украінец прапаноўваў раней.