Клінт Іствуд вернецца на экраны
Кінастудыя Warner Bros. прапанавала Клінту Іствуду стаць рэжысёрам стужкі "Gran Torino". Паводле інфармацыі з Variety, ён таксама выканае галоўную ролю ў
фільме. "Gran Torino" стане першым з'яўленнем Іствуда на экране з 2004
года, калі выйшаў фільм "Малышка на мільён долараў".
Мяркуецца, што прэм'ера "Gran Torino" адбудзецца ў снежні 2008 года, аднак іншых звестак аб праекце пакуль няма. Невядома і тое, ці здымаецца ўжо карціна, ці Іствуд толькі плануе пачынаць працу.
Дадам, што зараз Іствуд працуе для Warner Bros. над фільмам "Чалавечы фактар", у якім Морган Фрымэн выканае ролю Нэльсана Мандэлы. Дзеянне стужкі, заснаванай на рэальных падзеях, адбываецца ў ПАР напярэдадні Кубку свету па рэгбі 1995 года. У праекце таксама заняты Мэт Дэйман.
Фота: www.wallpaperbase.com