Клінтан абвясціла пра сыход з выбарчае дыстанцыі
Сенатарка Хілары Клінтан спыніла выбарчую кампанію і афіцыйна выказалася ў падтрымку іншага прэтэндэнта ў кандыдаты на прэзідэнцкі пасад ад дэмакратаў Барака Абамы. "Мы павінны накіраваць энергію і сілы на тое, каб Барак Абама быў абраны прэзідэнтам ЗША", - цытуе Клінтан тэлеканал Сі-Эн-Эн. - Сёння я спыняю кампанію, і віншую сп.Абаму з перамогай. Я яго цалкам падтрымліваю". Паміж тым праведзенае тэлекампаніяй апытанне сярод выбарцаў паказала, што пасля напружанага і працяглага этапу першасных выбараў сярод дэмакратаў і іх прыхільнікаў няма адзінства. 60% прыхільнікаў Х.Клінтан заявілі, што яны будуць галасаваць за Б.Абаму, у то час як 17% збіраюцца падтрымаць яго суперніка - кандыдата рэспубліканцаў Джона Маккейна. І 22% сказалі, што наогул не прыйдуць на выбарчыя ўчасткі, калі Х.Клінтан не апынецца ў звязку з Б.Абамай у якасці віцэ-прэзідэнткі.
Interfax
Interfax