Клінтан выступіла ў абарону асуджаных іранцаў
Дзяржсакратар ЗША Хілары Клінтан выступіла ў абарону асуджаных іранцаў, якіх чакае смяротны прысуд. Яна заклікала ўлады Ірану не дапусціць смерці праваабаронцаў, перадае Радыё Свабода. У якасці прыкладу Клінтан назвала справу 18-гадовага Ібрагіма Хамідзі, якому пагражае смяротнае пакаранне за гомасэксуальную арыентацыю, і справу Махамадзі Ашціяні – жанчыны, асуджанай да смяротнага пакарання за сямейную здраду.
Хілары Клінтан таксама выказала занепакоенасць лёсам іранцаў, якім пагражае небяспека за тое, што яны выказвалі нязгоду з афіцыйнымі вынікамі выбараў 2009 года.
Хілары Клінтан таксама выказала занепакоенасць лёсам іранцаў, якім пагражае небяспека за тое, што яны выказвалі нязгоду з афіцыйнымі вынікамі выбараў 2009 года.