Клуб "Дынама–Мінск" можа стаць "Партызанам" ці "Зубрам"
Мінскі хакейны клуб "Дынама" да пачатку сезону ў Кантынентальнай хакейнай лізе можа змяніць назву. Пра гэта паведаміў "Прессбол". Цяпер разглядаюцца некалькі варыянтаў, асноўныя — "Зубр" і "Партызан". Журналісты "Беларускага партызана" звярнуліся па пацверджанне непасрэдна ў "Дынама-Мінск". У прэс-службе клуба інфармацыю не аспрэчылі, але і не пацвердзілі.
Нагадаем, што гучныя спрэчкі пачаліся пасля таго, як клуб вырашыў памяняць назву на "Дінамо". Праваўладальнік гандлёвай маркі БФСТ "Дынама" выступіў супраць такой змены.
Нагадаем, што гучныя спрэчкі пачаліся пасля таго, як клуб вырашыў памяняць назву на "Дінамо". Праваўладальнік гандлёвай маркі БФСТ "Дынама" выступіў супраць такой змены.