"Клятва ўрача Рэспублікі Беларусь" стане нормай закону
Нормай закону ў нашай краіне стане "Клятва ўрача Рэспублікі Беларусь". Яна ўключана ў новую рэдакцыю закону "Аб ахове здароўя", які ў траўні разгледзіць у другім чытанні Палата прадстаўнікоў. Пра гэта Еўрарадыё паведамілі ў пастаяннай камісіі па дэмаграфічнай бяспецы і сацыяльным развіцці Савета рэспублікі:
"Яна зацверджана Саветам міністраў, яна існуе, гэтая клятва ўрача. Яе даюць студэнты пры заканчэнні медыцынскага ВНУ. А цяпер клятве надалі новае гучанне, яе ўнеслі ў закон. Гэта ўжо не падзаконная норма, а норма закону. І не ў кожнай дзяржаве ёсць такая практыка. Там клятва Гіпакрата, нібыта, ёсць, нібыта, няма".
Адзначым, што клятву ўрача беларускія медыкі давалі яшчэ ў савецкія часы. Пасля абвяшчэння незалежнасці Беларусі ў 1991 годзе яе сталі называць "Клятвай урача Рэспублікі Беларусь".