КНДР адклала ўз’ядненне карэйскіх сем’яў

Уз’яднанне можа адбыцца толькі тады, калі будзе створаная “нармальная атмасфера” для перамоваў паміж дзвюма краінамі, заяўляюць паўночнакарэйскія ўлады.



Афіцыйны Сеул у сваю чаргу пакуль ніяк не каментаваў гэтую заяву.



Уз’яднанне сем’яў, раздзеленых Карэйскай вайной, павінна было адбыцца з 25 па 30 верасня ў турыстычным рэгіёне Кымгансан на тэрыторыі Паўночнай Карэі. Чакалася, што сустрэць сваякоў змогуць каля 100 чалавек з кожнага боку.



Сустрэчы для раздзеленых сем’яў арганізоўваліся ўладамі КНДР і Паўднёвай Карэі з 2000 года, і, звычайна, былі прымеркаваныя да вялікіх святаў. З лістапада 2010 года падобныя мерапрыемствы былі перарваныя з-за абвастрэння адносінаў паміж дзвюма Карэямі, перадае ВВС.