Кніга "Барадзін і дзеці" аказалася непрадаванай

У кнізе, апроч загалоўка і аўтографа з пажаданнем дзяржсакратара Саюзнай дзяржавы Паўла Барадзіна, тэксту больш няма. "Барадзін і дзеці" – гэта якасны фотаальбом, у якім утрымоўваюцца сотні малюнкаў Барадзіна і вялікай колькасці дзяцей. На ілюстрацыях Павел Барадзін гуляе з дзецьмі ў футбол, сядзіць з дзецьмі за сталом, стаіць з дзецьмі ў абдымку і проста знаходзіцца сярод дзяцей. Асобна варта звярнуць увагу на вялікую колькасць фота, на якіх намаляваны дзеці без Паўла Барадзіна.

Як растлумачылі карэспандэнту "Ежедневника" працаўнікі выставачнага стэнда, дадзены альбом разам з іншай падобнай літаратурай быў дадзены прадстаўнікамі апарата Саюзнай дзяржавы на выставу не для продажу. Гэта значыць набыць яго ніхто не можа.