Княгіню Вольгу на віцебскім помніку перасадзілі ў цэнтр ладдзі
Аўтару давялося перарабіць скульптуру з-за шматлікіх нараканняў грамадскасці. Віцебчукі казалі, што помнік княгіні Вользе, які паставяць на плошчы Свабоды, занадта падобны да манумента заснавальнікам Кіева. У выніку мінскі скульптар Уладзімір Слабодчыкаў “перасадзіў” княгіню з носу ладдзі, дзе яна стаяла зусім як сястра Кія Лыбедзь, у сярэдзіну. Выпраўлены варыянт помніка канчаткова зацвердзілі 4 траўня на Радзе па манументальным і манументальна-дэкаратыўным мастацтве пры Савеце Міністраў.
Разам з Вольгай у ладдзі ў Віцебск “прыплывуць” ваяр, селянін, манах і дзіця.
Таксама Еўрарадыё пра помнік княгіні Вользе:
У Віцебску паставяць помнікі княгіне Вользе ды Аляксандру Неўскаму
Помнік княгіні Вользе могуць паставіць на даху Віцебскага аблвыканкаму