Коктыш: Ціск Масквы на Мінск будзе ўзрастаць

Такое меркаванне ў прамым эфіры Еўрарадыё выказаў палітолаг Кірыл Коктыш, каментуючы апошнія заявы кіраўніка МЗС Расіі Сяргея Лаўрова. Палітычны ціск Масквы на Мінск будзе павялічвацца па меры аслаблення залежнасці Расіі ад беларускага транзіту.

Такое меркаванне ў прамым эфіры Еўрарадыё выказаў палітолаг Кірыл Коктыш, каментуючы апошнія заявы кіраўніка МЗС Расіі Сяргея Лаўрова.

Нагадаем, Лаўроў сёння на брыфінгу ў Маскве заявіў, што масавыя арышты ў Беларусі пасля выбараў з'яўляюцца непрымальнымі. Ён падкрэсліў, што Расія актыўна ўдзельнічала ў выпрацоўцы рашэння камітэта міністраў Савета Еўропы, у якім утрымліваюцца патрабаванні "неадкладна вызваліць арыштаваных, забяспечыць шанаванне правоў чалавека, палітычных свабод, паважаць еўрапейскія каштоўнасці і прынцыпы".

І хаця Лаўроў заклікаў у рашэнні "беларускага пытання" выкарыстоўваць не санкцыі, а дыялог і супрацоўніцтва, палітолаг Коктыш не бачыць у гэтым супярэчнасці.

На яго думку, Лукашэнку ўдалося зблізіць пазіцыі Еўрасаюза і Расіі адносна Беларусі. "Расія стрымліваецца ад больш рэзкіх ацэнак, толькі пакуль захоўваецца моцная залежнасць ад нафтавага і газавага транзіту праз Беларусь. Пасля ўводу БТС-2 і абводных газаправодаў яна будзе сама фармуляваць палітычныя ацэнкі, не чакаючы, пакуль гэта зробіць Еўрасаюз", — кажа палітолаг.