Колькасць абвінавачаных па справе 19 снежня дасягнула 33 чалавек
Паводле звестак праваабарончага цэнтру "Вясна", колькасць абвінавачаных па крымінальнай справе аб масавых беспарадках 19 снежня ў Мінску дасягнула 33 чалавек. Абвінавачванне прад’яўленае Іллю Васілевічу. Пра гэта праваабаронцам паведаміў адзін з ягоных сяброў. Раней Васілевіч праходзіў па справе ў якасці падазраванага.
Нагадаем, што Ілля Васілевіч быў затрыманы і арыштаваны на 10 сутак. 5 студзеня яго затрымалі ізноў, як падазраванага па крымінальнай справе. З таго часу ён знаходзіцца пад вартай.
Нагадаем, што Ілля Васілевіч быў затрыманы і арыштаваны на 10 сутак. 5 студзеня яго затрымалі ізноў, як падазраванага па крымінальнай справе. З таго часу ён знаходзіцца пад вартай.