Колькасць ахвяраў кляшчоў у Беларусі павялічылася ў 8 разоў

Колькасць ахвяраў кляшчоў у Беларусі, у параўнанні з мінулым годам, павялічылася ў 8 разоў.

Паводле звестак Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміалогіі і грамадскага здароўя, за перыяд з сакавіка па травень ад укусаў кляшчоў у краіне пацярпелі амаль 4 тысячы чалавек.
Найбольш выпадкаў нападаў кляшчоў зафіксавана ў Брэсцкай, Мінскай абласцях і ў сталіцы.

А на Гродзеншчыне ў траўні адбылася ўспышка клешчавога энцэфаліту, паведамляе газета «Звязда».