Колькасць ахвяраў тэракту ў "Дамадзедаве" — ужо 19 чалавек
Паводле папярэдніх звестак, выбуховую прыладу, якая спрацавала сёння ў маскоўскім аэрапорце "Дамадзедава", падарваў тэрарыст-смяротнік.
Рэйсы ў "Дамадзедаве" затрыманыя, пасажыраў, якія прайшлі рэгістрацыю, не дапускаюць у зону пашпартнага кантролю, паведаміў РІА Новости відавочца.
Зона прылёту міжнароднага тэрмінала ачэпленая міліцыяй. Пасажыраў, што выходзяць з зоны выдачы багажу, просяць неадкладна пакінуць аэрапорт.
Колькасць ахвяраў тэракту, паводле апошніх звестак, дасягнула ўжо 19 чалавек. Пра трагічнае здарэнне паведамілі прэм'еру Уладзіміру Пуціну.