Колькасць насельніцтва Зямлі праз тры гады дасягне 7 млрд чалавек
7 мільярдаў чалавек дасягне колькасць насельніцтва зямлі да 2012 года, а ў 2050-м на нашай планеце будзе жыць каля дзевяці мільярдаў чалавек. Паводле прагнозу ААН, найбольшы прырост насельніцтва будзе па-ранейшаму назірацца ў краінах Азіі і Афрыкі, у тым ліку ў Індыі, Пакістане, Нігерыі, Эфіопіі, Танзаніі, Кітаі і Бангладэш.
Мяркуецца, што ў 2050 годзе насельніцтва ЗША складзе больш за 403 мільёны чалавек (цяпер яно складае 314 млн чалавек), яго павелічэнне адбудзецца за кошт істотнага ўзрастання ўзроўню нараджальнасці і імігрантаў, якіх штогод будзе прыязджаць у краіну каля 1 мільёна чалавек, паведамляе ИТАР-ТАСС.